Люты
24
Вызначалі самага дужага і спрытнага
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны была праведзена спартыўна-пазнавальная гульня “Самы дужы”.
Напачатку падлеткі паўдзельнічалі ў віктарыне, якая дапамагла ім зразумець гісторыю і спецыфіку свята, а затым юнай мужчынскай палове давялося сілай і спрытам даказваць свае ўменні.