Люты
28
Падарожжа па родных мясцінах
27 лютага ў Год малой Радзімы ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Ветразь», якое працуе пры Астравецкай дзіцячай бібліятэцы сабраліся для краязнаўчага падарожжа па родных мясцінах.
У ходзе мерапрыемства дзеці наведалі гісторыка-этнаграфічны музей Казіміра Сваяка ў вёсцы Барані, пазнаёміліся з экспанатамі, якія маюць дачыненне да жыцця і дзейнасці ў асобе паэта, драматурга, святара і яго сям’і.
Затым школьнікі разам з кіраўніком клуба Ялоўскай С.Б. наведалі Міхалішкаўскую сельскую бібліятэку, дзе Вольга Аляксандраўна правяла цікавую экскурсію ў бібліятэцы, а затым пазнаёміла дзяцей з гісторыяй касцёла Святога Міхаіла Архангела.