Сакавiк
9
Мілая, слаўная, пяшчотная
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы 7 сакавіка адбыўся дзень віншаванняў “Мілая, слаўная, пяшчотная”, прысвечаны самым блізкім і дарагім матулям і бабулям.
Дзеці прыйшлі ў бібліятэку, дзе з дапамогай інтэрнэта знайшлі прыемныя словы і пажаданні для сваіх родных. Бібліятэкар аформіла выставу малюнкаў партрэтаў “Мамочка моя…” і падрыхтавала розныя цікавыя спаборніцтвы “Хто больш ведае прыемных слоў ведае для матулі”, “Віншаванні для бабулі” і іншыя.