Сакавiк
13
Краскі жыцця праз творчасць
11 сакавіка Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў і ўдзельнікаў клуба “Актыўнае даўгалецце” на творчую сустрэчу з майстрыхай Людмілай Андрэеўнай Пратаковіч.
Вядучая мерапрыемства Чэрнушэвіч Данута Францаўна пазнаёміла прысутных з прыгожай і абаяльнай жанчынай, якая доўгі час працавала ў дзіцячым садку і пасвяціла сябе выхаванню дзяцей. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі майстрыхі, якая ў сваю чаргу расказала пра від творчасці пляценне стужкамі, падзялілася сваімі творчымі задумалі, што яе натхняе на стварэнне прыгожага. Для жадаючых жанчын павучыцца правяла майстар-клас па тэхніцы пляцення і вышывання.