Красавiк
8
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
Падчас вясенніх канікул дзіцячая бібліятэка праводзіла Тыдзень дзіцячай кнігі пад назвай «Здравствуй, книга детская!».
Хоць на гэты раз адкрыццё тыдня не праводзілася як звычайна з шырокай аудыторыяй, але бібліятэкары наведалі школьныя лагеры.
У праграме тыдня прайшлі:
Дзень радзімазнаўства “Падарожжа па Астравеччыне”: краязнаўчае падарожжа;
Дзень пісьменнікаў-юбіляраў “Юбилей писателя – праздник для читателя”: літаратурная гульня-падарожжа;
Дзень казкі “Самый любимый сказочник”: літаратурная гульня (да 215-годдзя з дня нараджэння Г.Х. Андэрсэна);
Дзень памяці “Пісьменнікі Беларусі пра Вялікую Айчынную вайну”: бібліяграфічны агляд;
Таксама актыўных чытачоў узнагародзілі граматамі і памятнымі прызамі.