Май
11
Дзень памяці
Дзень памяці “Памятаць трэба!” прайшоў у Альхоўскай сельскай бібліятэцы, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Дзень памяці быў прысвечаны памяці салдат, якія не вярнуліся з палёў бітваў. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся лёсам сваіх прадзядуляў, сваякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, і прачыталі ў прысвячэнне ім вершы А. Твардоўскага, Ю. Друнінай, А. Крыўцова, К. Сіманава. Бібліятэкар правяла з чытачамі конкурс “У сэрцах і кнігах — памяць аб вайне”, які раскрыў, наколькі дзеці ведаюць імёны вялікіх палкаводцаў, ваеначальнікаў арміі. А таксама прайшоў агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Война. Победа. Знай и помни”.