Май
11
Дзяржавы нашай сімвалы святыя
У нядзелю, 10 мая, наша краіна адзначыла Дзень Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя сімвалы — Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны з’яўляюцца гісторыяй і будучыняй беларускай дзяржавы, увасабленнем ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў бібліяграфічны агляд тэматычнай літаратуры “Сімвалы краіны маёй”, дзе гаворка вялася пра дзяржаўныя сімвалы, якія выказваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.