Чэрвень
2
Конкурс па творчасці Х.К. Андэрсэна працягваецца
Арцём Якубцэвіч у сямейным тандэме са сваёй бабуляй бібліятэкарам Ганнай Сільвестраўнай з аг. Рытань падрыхтаваў выразанку па матывах казкі Х.К. Андэрсэна “Снежная каралева”.
Уласную інтэрпрэтацыю твора вядомага казачніка 10-гадовы хлопчык адаслаў на конкурс, аб’яўлены інстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй “Будзьма беларусамi!”. Мэта гэтага конкурсу – пазнаёміць беларускіх школьнікаў з творамі Х.К. Андэрсэна, паспрыяць развіццю іх фантазіі, творчасці і наватарскага мыслення праз стварэнне сваіх інтэрпрэтацый вядомых казак.