Лiпень 6

Віншуем!!! Міхалішкаўская “Русалачка” атрымала дыплом.

Падведзены вынікі творчага конкурсу “Выразанкі” па матывах казак Х.К. Андэрсена, які адбыўся з 11 траўня па 9 чэрвеня 2020 года.

Уласную інтэрпрэтацыю  твора вядомага казачніка “Русалачка” 10-гадовы хлопчык Ілля Багдановіч з Міхалішак адаслаў на конкурс, аб’яўлены інстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй “Будзьма беларусамi!”.

Віншуем Іллю Багдановіча з дыпломам за удзел у конкурсе. Як адзначыла журы “Нам было вельмі прыемна атрымаць тваю крэатыўную і поўную натхнення і глыбокіх думак работу, і мы шчыра дзякуем цябе за час і намаганні для яе стварэння!”

 




Апублікавана 06.07.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий