Лiпень 10

Турнір знаўцаў

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Твая зямля, твая радзіма названа светла – Беларусь!”.

Школьнікі, якія прынялі ў ім ўдзел, адказвалі на пытанні размінкі – пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, выказвалі меркаванні наконт яе назвы, падбіралі словы, каб ахарактарызаваць Беларусь.

Удзельнікі турніра паказалі свае веданні беларускіх гарадоў, рэк, азёр, краін-суседак Беларусі, прыказак і прымавак. Было прапанавана дзецям і размаляваць карту сваёй краіны, падпісаць на ёй гарады. З ахвотай госці бібліятэкі адгадвалі загадкі пра жывёльны свет Беларусі, складалі на хуткасць пазлы.

Завяршылася мерапрыемства прыемнай традыцыяй – дзеці выцягвалі з чароўнага мяшочка падарункі за актыўны ўдзел.




Апублікавана 10.07.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий