Жнiвень 3

Мая малая Радзіма

2 жніўня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы да Году малой Радзімы прайшла для дзяцей гульня-віктарына “Мая малая Радзіма”.

Цікава і займальна бібліятэкар падрыхтавала “Гульні ў гарады”, пытанні па гісторыі і геаграфіі роднага краю,  “Назвы рэк Беларусі”. Сваю эрудыцыю дзеці паказалі ў віктарыне “Бліц пытанні”,  а затым на лістах-сардэчках “Ад чыстага сэрца”  пісалі свае разуменні аб малой радзіме.




Апублікавана 03.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий