Жнiвень 6

Гісторыка-краязнаўчая акцыя

Для кожнага чалавека яго малая Радзіма – пачатак вялікай Айчыны. Менавіта з любові да малой радзімы, да яе сапраўднай гісторыі прабіваюцца парасткі сапраўднага патрыятызму.

Паглыбленне краязнаўчых ведаў, развіццё цікавасці да роднага краю, папулярызацыя краязнаўчай літаратуры – асноўныя задачы, якія ставілі бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі пры правядзенні мерапрыемства.

5 жніўня  ў рамках Году малой Радзімы Астравецкая раённая бібліятэка правяла ў гарадскім парку гісторыка-краязнаўчую акцыю “Мой край – майго сэрца любоў”. Гасцям і жыхарам горада бібліятэка прапанавала прыняць удзел у акцыі “Чытаем разам вершы пра Астравеччыну”, пазнаёміцца з выставай-панарамай “Майго сэрца мілая Радзіма”, стаць удзельнікам квэст-гульні “Пазнай Астравеччыну”.




Апублікавана 06.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий