Жнiвень 13

Бяспечнае лета.

Летнія канікулы – самая жаданая пара для усіх дзяцей. Каб адпачынак пакінуў прыемныя ўспаміны неабходна захоўваць правілы бяспекі. Аб іх і гаварылі дзеці ў Падольскай сельскай бібліятэцы на мерапрыемстве “Бяспечнае лета”.

Дзеці адказвалі на пытанні  віктарыны, а затым на практычных занятках у файе мясцовага Дома культуры замацавалі свае веды. Пераможцы атрымалі салодкі прыз, а кожны ўдзельнік меў магчымасць пазнаёміцца з навінкамі літаратуры.




Апублікавана 13.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий