Жнiвень 27

Лёс вёскі ў здымках і артыкулах

На адкрытай пляцоўцы ля Гудагайскай сельскай бібліятэцы, падчас свята вёскі, была арганізавана краязнаўчая выстаўка “Лёс маёй вёскі”, прысвечаная мінуламу і сучаснаму жыццю мясцовасці.

Адзін з раздзелаў выстаўкі распавядаў пра гісторыю населенага пункта, чыгуначную станцыю, знакамітых землякоў. А вось раздзел “Старонкі старога альбома”, дзе прэзентаваліся павялічаныя копіі старых  фотаздымкаў выклікалі асобную цікавасць. Многія пазнавалі сваіх родзічаў, суседаў, прыпаміналі якой  была вёска шмат гадоў назад, як зладжана жылі і працавалі тут людзі.  Выстаўка з’яўляецца элементам патрыятычнага выхавання, які здольны з’ яднаць грамадства ў любыя часы, напомніць аб іх агульных задачах.




Апублікавана 27.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий