Жнiвень 31

Пленэр у гонар земляка

29 жніўня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся невялікі пленэр гасцей з Мінску.

Пад кіраўніцтвам мастачкі  і выкладчыцы Вольгі  Коневай некалькі прыхільнікаў мастацтва наведалі былую сядзібу нашага земляка – мастака, пісьменніка і падарожніка Мар’яна Богуша-Шышкі. Кожны меў магчымасць намаляваць з натуры будынак, дзе ён нарадзіўся і правёў першыя гады жыцця. Госці пазнаёміліся з унутраным інтэр’ерам дома, рэшткамі прысядзібнага парку.  У канцы мерапрыемства  прайшоў майстар-клас пад назвай  «Да пабачэння лета!» па вырабу вянкоў з апошніх летніх кветак.

 

 




Апублікавана 31.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий