Верасень
14
#сцягline
У Гудагайскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна краязнаўства “Беларусь мая сінявокая” у межах акцыі #сцягline, напраўленая на папулярызацыю беларускай сімволікі з акцэнтам на сцяг.
Юныя чытачы падзяліліся сваім меркаваннем аб тым, што для іх значаць галоўныя сімвалы нашай радзімы: сцяг, гімн і герб. А Ёдзік Анастасія і Пакульневіч Дар`я, вырашылі не словамі, а малюнкам перадаць, што для іх азначае Радзіма і сімволіка роднай краіны.
Бібліятэкар больш падрабязна засяродзіла ўвагу на колерах сімволікі герба, арнамента і сцяга. Усе разам абмеркавалі: Што сабой прадстаўляе герб? Хто напісаў гімн? А таксама, калі і дзе устанаўліваецца сцяг, размяшчаецца герб і калі выконваецца гімн.