Піар-акцыя “Читай-ка”
На Дзень бібліятэк бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі не сядзелі на месцы, а вырашылі арганізаваць піар-акцыю “Читай-ка” для дзіцячага сада №3, каб пазнаёміць дашкольнікаў з бібліятэкай, прыгожымі і цікавымі кнігамі.
Бібліятэкары прапанавалі дашкалятам кнігі з казкамі, вершамі, энцыклапедыі для дзяцей, расказвалі пра бібліятэку.
Малышы з цікавасцю разглядалі кнігі, дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі, што ім вельмі падабаюцца энцыклапедыі пра жывёл, тэхніку, космас. Дзяўчынкі аддавалі перавагу казкам, кнігам па мультфільмах, кнігам-панарамам, а хлопчыкі захапляліся аўтамабілямі, дыназаўрамі. Спадабаліся ўсім кнігі з вочкамі, кнігі-раскладушкі.
Наведвальнікі старэйшых груп дзіцячага сада №3 аказаліся вельмі дапытлівымі, гаваркімі, разумнымі, многія ведаюць літары і лічбы. Дзеці расказвалі пра свае дамашнія кнігі і свае інтарэсы.
Малышам раздалі бібліятэчныя візіткі і запрасілі на экскурсію ў бібліятэку. Дашкольнікі абяцалі прыйсці ў госці, каб пабачыць яшчэ больш прыгожых і цікавых кніг, даведацца пра аддзелы бібліятэкі і цікава правесці час.