Верасень 21

У кожнага дрэва свая назва

20 верасня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла пазнавальная вандроўка для дзяцей  да Дня лесу “У кожнага дрэва свая назва”.

Дзеці падарожнічалі па асеннім лесе і гаварылі аб праблемах лесу, і як можна іх вырашыць. Слухалі гукі лесу, і адгадвалі, якім насельнікам яны належаць. Бібліятэкар падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак выставу новых выданняў пра расліны і жывёл, правяла конкурсы і экалагічныя задачы. Падлеткі даведаліся, каб выратаваць нашы лясы ад знішчэння, трэба эканоміць паперу, каб менш дрэў секлі для яе вырабу, збіраць макулатуру, падкормліваць узімку птушак і не  смеціць ў лесе, не разводзіць вогнішчы.




Апублікавана 21.09.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий