Верасень
30
Пазнавальнае падарожжа “Мая прыгожая Беларусь”
Пазнавальнае падарожжа “Мая прыгожая Беларусь” правяла дзіцячая бібліятэка для вучняў 3 “А” класа СШ №1.
Школьнікі даведаліся пра гісторыю нашай краіны, яе прыродныя багацці. Асобнай старонкай прагучала інфармацыя пра дзяржаўныя сімвалы нашай рэспублікі: герб, сцяг і гімн. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве – адказвалі на пытанні, разважалі. Потым разгадвалі загадкі, прысвечаныя нашай краіне, пагулялі ў гульню “Жыве – не жыве, расце – не расце”. Падчас падарожжа школьнікі пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі нашай радзіме, якія ёсць у бібліятэцы. Некаторыя з дяцей узялі іх пачытаць.