“Жыць бяспечна”
29 верасня самыя актыўныя ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” зноў сабраліся ў раённай бібліятэцы. На гэты раз тэмай сустрэчы была бяспека жыццядзейнасці. Інспектарамі Астравецкага РАНС сярод прысутных быў аб’яўлены конкурс на лепшую прыпеўку пра работу выратавальнікаў.
Цікавыя, задзірыстыя, вясёлыя прыпеўкі гучалі пад аканемент акардэона Аляксандра Якіменкі. Пераможцаў вызначыць было немагчыма, таму ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы ад інспектараў РАНС.
На марапрыемства завітала І. Б. Шляхтун, старшыня Астравецкага раённага савета ветэранаў. Яна павіншавала ўдзельнікаў клуба з надыходзячым святам – Днём пажылых людзей і падарыла аматарскаму аб’яднанню невялікі падарунак — шашкі.
Сустрэча прайшла ва ўтульнай, цёплай атмасферы.