Кастрычнiк
8
Наш сцяг#сцягline
7 кастрычніка бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла з дзеткамі пазнавальную гадзіну “Наш сцяг” у рамках акцыі #сцягline, напраўленую на папулярызацыю беларускай сімволікі з акцэнтам на сцяг.
Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цікавыя звесткі пра галоўны сімвал нашай краіны на працягу яе гістарычнага развіцця і даведаліся пра асноўныя этапы фарміравання і станаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы. З вялікім задавальненнем вучні прымалі ўдзел у пазнавальна — прававой віктарыне “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, якая выявіла іх веды і пазнанні па гісторыі сваёй Радзімы.