Лiстапад
3
Яны нарадзіліся на Астравеччыне
Напрыканцы кастрычніка ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” чытачы – прыхільнікі паэзіі Падольскай сельскай бібліятэкі чыталі творы землякоў.
Верш “Шчасце” Казіміра Сваяка прачытала В.І.Малахвей, “…Старонка мая, непаўторны куток…” у аўтарстве Валадзько Людмілы Фабіянаўны зачытала Рагіня Б.В. Яшчэ адзін верш Валадзько Л.Ф. – “Беларуская дзяўчынка” зачытала вучаніца 7 класа Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Барташэвіч Паліна. Тры вершы свайго земляка – Станіслава Валодзькі прадэкламавалі таксама вучні мясцовай школы: Дамініка Жэгарыс, Аляксей Субаткевіч і Цімафей Чэсоніс.