Снежань 11

Забаўляльна-віншавальная праграма “Мир не обойдётся без меня”

У рамках сумеснага праекта Астравецкай дзіцячай бібліятэкі па рабоце з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя “Ты ў гэтым свеце не адзін” бібліятэкары наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і правялі  забаўляльна-віншавальную праграму “Мир не обойдётся без меня”.

Супрацоўнікі прынеслі дзецям навагоднія кнігі, пагулялі з дашкалятамі, а старэйшым дзецям прапанавалі праявіць творчасць і размаляваць навагоднія размалёўкі. Школьнікі ахвотна і засяроджана аднесліся да прапановы, кожны праявіў сваё ўменне і старанне.

Таксама бібліятэкары далучыліся да традыцыйнай раённай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і падарылі выхаванцам цэнтра падарункі. Дзеці ўсміхаліся, радаваліся, фатаграфаваліся, знаёміліся з маляўнічымі кнігамі. Асаблівыя дзеці з  шчырасцю чакаюць  гасцей і радуюцца кожнаму наведвальніку, увазе і дабрыні.




Апублікавана 11.12.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий