Студзень
27
Літаратурны квэст “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей”
Наведвальнікі Астравецкай дзіцячай бібліятэкі мелі магчымасць паўдзельнічаць у літаратурным квэсце “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей”, прысвечаным Пазнякову Міхаілу Паўлавічу, беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку, мовазнаўцу.
24 студзеня яму споўнілася 70 гадоў. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. Школьнікі змаглі пазнаёміцца з кнігамі аўтара і ахвотна сфатаграфаваліся на памяць.