Люты
8
Гадзіна здароўя “Проказы тётушки простуды”
У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства па здароваму ладу жыцця.
Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна пазнаёміла дзяцей з першапачатковымі ўяўленнямі пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; расказала вучням пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; як асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму. Падрабязна ўсе разам абмеркавалі, што важна ведаць пра тое, як захаваць здароўе ў халодную пару года, калі многія людзі хварэюць на грып і прастудныя захворванні.