Люты 11

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Напярэдадні свята бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі Заруба Юлія Аляксандраўна ў тандэме з клубнымі работнікамі  запрасіла юных чытачоў на тэатралізаванае прадстаўленне “Свята беларускага слова”. Галоўная задача  бібліятэкара — сфарміраваць станоўчую матывацыю да вывучэння беларускай мовы ў юным ўзросце, садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы, абудзіць цікавасць да гісторыі народа. Мерапрыемства прайшло ў тэатралізаванай форме,  гучалі беларускія песні, загадкі на роднай мове, знаёмства з навінкамі беларускага друку ля кніжнай выставы, сумеснае маляванне сімвала Беларусі – кветкі васілька.




Апублікавана 11.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий