Люты
15
А на зямлі яго не згасне след
10 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар «А на зямлі яго не згасне след», прысвечаны 100 гадоваму юбілею беларускага класіка Івана Мележа.
Іван Мележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў. Ён быў тонкім знаўцам чалавечай душы, мастаком-аналітыкам пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасці.
Бібліятэкар Ганна Сільвестраўна расказала дзецям аб некаторых цікавых фактах з біяграфіі знакамітага беларускага пісьменніка. Пазнаёміла з творчай спадчынай пісьменніка, якую складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзеннікі, п’есы, раманы.