Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Мір – галоўная каштоўнасць у нашым шумным свеце.
Сярэдзіна лютага. Час успомніць тых мужных і смелых, якія паклалі свае жыцці на Афганскай вайне. Пра гэтую падзею ўзгадалі і ў невялікім аграгарадку Міхалішкі, дзе ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай “Имя подвига – Афганистан”. Удзельнікамі сталі вучні мясцовай школы, якія з цікавасцю слухалі аб падзеях той вайны. Для некаторых факты, якія прагучалі, не сталі новымі. Малодшыя вучні з захапленнямі слухалі аповед бібліятэкара Вольгі Багдановіч. Яна адзначыла, што Афганскі канфлікт працягваўся дзесяць доўгіг год. За гэты час паспела вырасці новае пакаленне юнакоў і дзяўчат. Гучалі шчымлівыя вершы, успаміны ўдзельнікаў. Хлопцы, якія вярнуліся з той вайны, ужо не былі тымі ранейшымі прыгожымі і жыццярадаснымі. Іх жыццё назаўсёды было азмрочана ваеннай плямай.
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў для падлеткаў агляд ля выставы “Чорны цюльпан”.