Віктарына па казках братоў Грым
Казкі пераносяць нас у дзіўны і незвычайны свет, дапамагаюць верыць у лепшае, перамагаюць цяжкасці. У свеце налічваецца безліч казак, але найбольш запамінальныя тыя, з якімі мы знаёмімся ў дзяцінстве.
“Рапунцаль”, “Воўк і сямёра казлят” – гэтыя казкі заўсёды выклікаюць шмат эмоцый і вядомыя кожнаму. А вось іх аўтараў памятае не кожны. Браты Грым з’яўляюцца аўтарамі самых знакамітых казак. Узгадалі пра вядомых казачнікаў і ў Кямелішскай бібліятэкі. Ніна Антонаўна Шостак правяла цікавую віктарыну па казках братоў Грым. Вучні з энтузіязмам адказвалі на самыя складаныя пытанні, дыскутавалі, абменьваліся думкамі. Былі прыгаданы не толькі вядомыя і любімыя казкі, але і менш знаёмыя.
Мерапрыемства было прысвечана 235 гадавіне з дня нараджэння Вільгельма Грыма. Прайшло шмат часу, а казкі не трацяць сваю актуальнасць і зараз. Яны запатрабаваны заўжды і не залежаць ад эпохі. Бо дабрыня, спагадлівасць, працавітасць – неўміручыя якасці, без якіх нельга жыць.