Вялікі дар нашчадкам
У Івана Мележа лёгкая рука, бо творы яго простыя, займальныя. Цяжка адарвацца ад яго празаічных твораў. Кожны займальны, але ў той жа час прымушае задумацца аб важных пытаннях. У гэтым годзе спаўняецца 100 год з дня нараджэння пьсьменніка.
З гэтай нагоды ў Кямелішскай сельскай бібліятэцы была праведзена літаратурная гадзіна “Вялікі дар нашчадкам”. Гучалі факты з біяграфіі пьсьменніка, не абмінулі і творчы шлях пісьменніка, яго прафесійнае станаўленне. Слухачы прыгадвалі ўрыўкі з твора “Людзі на балоце”, дыскутавалі. Ніна Антонаўна Шостак падавала матэрыял у нязмушанай форме, запрашала да дыялогу прысутных.
Мерапрыемства аказала моцны ўплыў на школьнікаў, якія прысутнічалі. Яны адкрылі для сябе незнаёмага Мележа. За ўдумлівым творам пісьменніка хаваецца інтэлект, талент і звычайныя чалавечыя якасці. Асоба пісьменніка стала больш зразумелай для прысутных, а разам па-іншаму сталі ўспрымацца і яго творы.