Люты 22

Адзіная дзяржава, калі адзіны народ

Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі  Заруба Юлія Аляксандраўна цесна супрацоўнічае з мясцовай школай, у тэндэме з настаўніцай  Саўко Людмілай Уладзіміраўнай яны ладзяць розныя мерапрыемствы.

19 лютага ў  Год народнага адзінства бібліятэкар Юлія Аляксандраўна Заруба правяла інтэлектуальную гульню-віктарыну  “Адзіная дзяржава, калі адзіны народ ”, удзел у якой прынялі вучні 6 класа сярэдняй школы.

Разам з бібліятэкарам дзеці акунуліся ў цікавае гістарычнае падарожжа па краіне, успомнілі пра асветнікаў Беларусі, дружна адказвалі на пытанні віктарыны па Беларусі. А затым прайшло гучнае чытане вершаў беларускіх пісьменікаў юбіляраў на роднай, беларускай мове, якое адзначаецца 21 лютага.




Апублікавана 22.02.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий