Люты
25
Рыцарскі турнір
24 лютага да Дня абаронцаў Айчыны бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі Юлія Заруба і загадчыца клуба Ганна Уласік, якія працуюць у цесным тэндэме, правялі рыцарскі турнір “Сапраўдным мужчынам прысвячаецца”.
Сустрэча пачалася ў бібліятэцы з аповеду пра гісторыю ўзнікнення свята Дня абаронцаў Айчыны. З вялікім азартам падлеткі-юнакі стараліся праявіць свой розум і паказалі добрае веданне гісторыі, успаміналі гераічных абаронцаў Радзімы, адказвалі на пытанні віктарыны. Затым юнакі і дзяўчаты, падзяліўшыся на каманды спаборнічалі ў конкурсах, спартыўных гульнях, выяўляючы свае кемлівасць, спрыт, эрудыцыю і знаходлівасць.