Жанчына. Прыгажосць. Вясна.
5 сакавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі сабраліся пастаянныя і самыя адданыя ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.
Пачалася сустрэча экскурсіяй па новай установе. Госці былі ў захапленні ад прыгажосці і прастору, сучаснага выгляду бібліятэкі. Мерапрыемства прадоўжылася аглядам і відэапрэзентацыяй краязнаўчага каляндара на бягучы год. Бібліятэкары расказалі аб юбілярах 2021 года, іх дасягненнях, накірунках дзейнасці, пазнаёмілі з фактамі з біяграфіі.
Другая частка была прысвечана вясенняму святу – 8 сакавіка. Пад час музычна-паэтычнай вечарыны “Жанчына. Прыгажосць. Вясна” прагучала шмат віншаванняў, цёплых слоў, шчырых пажаданняў, музыкі і вершаў.
І на заканчэнне сустрэчы бібліятэкары арганізавалі для сваіх гасцей наведванне мясцовага музея.