Сакавiк
12
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
11сакавіка бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі Вера Іванаўна Малахвей правяла ў школе для падлеткаў 8 класа ўрок гісторыі “Чалавек. Дзяржава. Закон”, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Лекцыя-прэзентацыя, з элементамі гутаркі прайшла ў даступнай для падлеткаў форме. Біліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўным законам краіны, з яго структурай, з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян. Другая частка мерапрыемства прайшла з практычнымі заданнямі па правах і абавязках.