Сакавiк
15
Брэндавае мерапрыемства Масляніца
14 сакавіка ў аграгарадку Міхалішкі прайшло брэндавае мерапрыемства, прысвечанае народнаму святу Масленіца. Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у народным календары.
Святочная праграма “Гуляй народ — масленица у ворот”, падрыхтаваная ў цесным тэндэме бібліятэкі і Дома культуры суправаджалася всёлымі гульнямі, забавамі, песнямі, танцамі, карагодамі, конкурсамі. Тут можна было паласавацца і блінамі на любы густ. Кульмінацыяй свята стала ўрачыстае спальванне пудзіла зімы. “Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, вы пазбавіцеся ад усіх нягодаў і няшчасцяў, якія суправаджалі вас у мінулым годзе, і з надзеяй будзеце чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён!” — адзначыла вядучая мерапрыемства.