Сакавiк
15
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асабістае развіццё. Яна выступае ў якасці ядра ўсёй прававой сістэмы.
13 сакавіка бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна Багдановіч запрасіла сваіх юных чытачоў на прававую віктарыну “Правы і свабода чалавека – галоўная задача Канстытуцыі”. Пра гісторыю Канстытуцыі, яе месца і ролю ў нацыянальнай прававой сістэме, асноўныя палажэнні, правы і абавязкі грамадзян абмяркоўвалі на мерапрыемстве.