Сакавiк
15
Канстытуцыя жыве, дзейнічае, працуе
Дзень Канстытуцыі — адзін з самых значных дзяржаўных святаў Рэспулікі Беларусь, які адзначаецца штогод 15 сакавіка. У гэты дзень супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу-агляд для моладзі “Канстытуцыя жыве, дзейнічае, працуе”.
У ходзе агляду прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, даведаліся аб правах і абавязках чалавека і грамадзяніна. На выставе былі прадстаўлены кнігі, энцыклапедыі і даведачныя выданні, прысвечаныя канстытуцыйнаму праву, гісторыі дзяржавы, дзяржаўнай сімволіцы і гісторыі стварэння Канстытуцыі.