Сакавiк 18

Мы грамадзяне Беларусі

18 сакавіка ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок дзяржаўнасці “Мы грамадзяне Беларусі”, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю дзяржаўнага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што з’яўленне незалежнай дзяржавы –  Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца заканамерным этапам гістарычнага развіцця. Вучням цікава было даведацца пра тое, што дзяржаўная ўлада ў нашай краіне падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Кожная з іх самастойная, але яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і ўраўнаважваюць адна адну.

Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з літаратурай пра Беларусь.




Апублікавана 18.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий