Сакавiк 22

Попел Хатыні

20 сакавіка бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з Міхалішкаўскай школай  правяла  бібліятэчную гадзіну, прымеркаваную да сумнай і знакавай даты – Дня памяці Хатынскай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года.

Дзеці ўзнавілі свае веды аб гісторыі Хатыні і той жудаснай трагедыі, якая напаткала жыхароў гэтай вёскі: ад рук фашысцкіх катаў загінулі амаль усе яе жыхары – мірныя, простыя, мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Аповед суправаджаўся слайд-прэзентацыяй «Попел Хатыні» з цяжкімі ўспамінамі адзінага дарослага сведкі хатынскай трагедыі Іосіфа Камінскага.

Акрамя гэтага, здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу, даведаліся пра яго стварэнне, прыгажосць архітэктурна-мастацкага збудавання.

 




Апублікавана 22.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий