Поэзия — родник волшебных слов и звуков
22 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Поэзия — родник волшебных слов и звуков” “Астравецкай зямлі галасы”, прысвечанае Міжнароднаму дню паэзіі.
У чытальнай зале сабраліся літаратары Астравеччыны, чыталі свае новыя творы, дзяліліся навінамі.
Рады членаў аб’яднання папоўніліся новым аўтарам. Ванда Аляксандраўна Радзевіч прачытала свае вершы, пазнаёміла са сваёй творчасцю. Людміла Іванаўна Кухарэвіч і Капіталіна Цімафееўна Пятроўская парадавалі сваімі новымі вершамі. Аляксандр Іванавіч Марозаў расказаў аб сваёй новай кнізе. Прысутныя праслухалі дзве песні на словы Аляксандра Іванавіча ў выкананні Аляксея Мяккага.
Прыемным сюрпрызам стала публікацыя апавядання Таісіі Сямёнаўны Сямёнавай “Нуда зялёная” ў газеце “Літаратура і мастацтва”, з якой прысутных пазнаёміла загадчыца аддзела абслугоўвання Падворская Т. М.
Напрыканцы мерапрыемства літаратары мелі магчымасць наведаць музей, дзе пазнаёміліся з цікавай экспазіцыяй.