Сакавiк 25

Знакавая постаць ў беларускай сатыры

Да 125-годдзя вядомага беларускага пісьменніка і паэта-сатырыка ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

Напачатку красавіка прыхільнікі творчасці Кандрата Атраховіча (Кандрата Крапівы) адзначалі 125-годдзе з дня яго нараджэння. Літаратурная дзейнасць аўтара паклала пачатак  фарміраванню сатырычнага напрамку ў нацыянальнай літаратуры і непарыўна звязана з часопісам “Вожык”, якому таксама сёлета спаўняецца 80 гадоў. Аб гэтым удзельнікам вечарыны і расказалі бібліятэкары, напомнілі аб жыццёвым шляху і літаратурную спадчыну аўтара, пазнаёмілі з кніжнай выстаўкай. Дапоўнілася імпрэза дэкламацыяй баек, якія многія ўдзельнікі сталага веку памятаюць да сенняшніх дзён.

 




Апублікавана 25.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий