Красавiк 12

Дзень анімэшніка

10 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы пазнаёміліся з незвычайным святам японскай культуры Днём анімэшніка, які святкуюць 11 красавіка.

Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна Заруба пазнаёміла падлеткаў з гісторыяй узнікнення філасофскага мастацтва анімэ, традыцыяй, цікавымі фактамі. На першы погляд, мульцікі ў стылі мангі здаюцца дзіўнымі і незразумелымі. Толькі зразумеўшы ўнутранае значэнне культуры анімэ, можна спазнаць глыбокі філасоўскі сэнс японскай мульціплікацыі. Падчас мерапрыемства прайшоў конкур малюнкаў па гэтай тэме.




Апублікавана 12.04.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий