Прэзентацыя кнігі
9 красавіка Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала прэзентацыю новай кнігі пісьменніцы Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам — Настаўнік». У кнізе публіцыстыкі Ніны Рыбік сабраны лепшыя журналісцкія творы, напісаныя ёй за больш сорак гадоў журналісцкай працы. Выданне знаёміць чатача з цікавымі людзьмі, прымушае задумацца над адвечнымі пытаннямі, часам усміхнуцца, а калі і паплакаць…
На мерапрыемства завіталі шаноўныя госці – прадстаўнікі мясцовай улады, калегі-журналісты з суседніх Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Д. Радзівончык, прыхільнікі творчасці, сябры і чытачы астравецкай раённай бібліятэкі. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны відэафільм з сямейнага архіву, кніжная выстава «Пісьменнік. Журналіст. Чалавек». У цёплай сардэчнай размове гучалі шчырыя словы падзякі аўтару за творчасць, пажаданні здароўя і далейшай плённай працы. У канцы імпрэзы адбылася аўтограф-сэсія.