Красавiк
23
Зрабіць свет прыгажэйшым…
Дзеля гэтага стварае вершы мясцовы паэт і празаік Аляксандр Марозаў, які прэзентаваў дзве новыя кнігі ў Астравецкай раённай бібліятэцы 23 красавіка.
У чытальнай зале сабраліся прыхільнікі творчасці, калегі па пяру, журналісты раённай газеты, бібліятэкары. Пад час сустрэчы гучалі вершы аўтара на рускай і беларускай мовах, песні на словы паэта. Аляксандр Іванавіч падзяліўся гісторыяй стварэння найбольш значных для яго твораў, зачытаў урыўкі з новых кніг “Об иголках в яйцах, дураке и Василисе” и “Очень запутанная история”. Напрыканцы мерапрыемства адбылася аўтограф-сесія, а аўтар падараваў навінкі раённай бібліятэцы.