Красавiк 26

Чарнобыль – гэта памяць на многа стагоддзяў

У гэтым годзе спаўняецца 35 гадоў з дня чарнобыльскай аварыі. Работнікі Астравецкай раённай бібліятэкі сумесна з Астравецкім РАУС падрыхтавалі і правялі вечар памяціЧарнобыль – гэта памяць на многа стагоддзяў” прысвечаны гэтай даце.

Перад вучнямі трох школ, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, выступіў Шэін Сяргей Віктаравіч, старшыня ветэранскай арганізацыі Астравецкага РАУС, ліквідатар наступстваў ЧАЭС. Ён успомніў, якія падзеі адбываліся ў далёкім 1986 годзе, расказаў пра эвакуацыю насельніцтва з забруджаных тэрыторый.

Затым успамінамі падзялілася старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Тальчук Ірына Эдуардаўна. Яе сям’я была ў ліку тых, хто пацярпеў ад выбуху на станцыі.

Савіцкі Вадзім Мар’янавіч, намеснік начальніка Астравецкага РАУС, падпалкоўнік міліцыі расказаў прысутным пра ветэранаў органаў унутраных спраў, ліквідатараў. Некаторыя з іх прысутнічалі на мерапрыемстве, ім былі ўручаны памятныя сувеніры.

Вечар памяці прайшоў цікава і пазнавальна.

 




Апублікавана 26.04.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий