Красавiк
26
Чорны боль
25 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень памяці “Чорны боль” для людзей старэйшага ўзросту.
Многія з іх памятаюць дзень трагедыі, які і зараз адгукаецца ў іх сэрцы трывожным рэхам. Да 35-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі была арганізавана выстава, у якую ўвайшлі артыкулы з газет і часопісаў, што асвятлялі сумныя падзеі. Чытачы пазнаёміліся з творамі выяўленчага мастацва, прысвечанымі падзеям у Чарнобылі.