Красавiк
26
Урок смутку
24 красавіка ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок смутку “Имя той звезды –Полынь”.
Бібліятэкар разам з чытачамі здзейснілі невялікі экскурс у гісторыю, прайшліся вулканамі населеных пунктаў, якія апусцелі пасля выбуху. Таксама былі прыгаданы творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя падзеям у Чарнобылі. Вучні намалявалі малюнкі па тэме.
Завяршылася мерапрыемства падсумаваннем. Разам удзельнікі ўрока памяці прыйшлі да высновы – такія трагедыі не павінны паўтарацца.