Красавiк
26
Вечнае рэха Чарнобыля
23 красавіка на базе Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Лесавічок”, на якім прысутнічалі вучні малодшых класаў.
Бібліятэкар правяла гадзіну інфармацыі “Вечнае рэха Чарнобыля”. Мерапрыемства моцна кранула школьнікаў. Былі прыведзены сумныя жыццёвыя факты, успаміны жыхароў. Вера Іванаўна прадэманстравала кароткі фільм аб падзеях у Чарнобылі, які пасля быў абмеркаваны.