Май 7

Памяць вечна жыве

У Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Памяць вечна жыве”, у якім прынялі ўдзел вучні мясцовай школы.

Разам з бібліятэкарам Ганнай Сільвестраўнай яны паразважалі над сутнасцю вайны, значнасцю чалавечага жыцця і важнасцю захавання міру ў грамадстве. Абмеркавалі таксама значнасць народнага адзінства, якое дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай “Памятаем! Шануем! Ганарымся”, на якой былі прадстаўлены біяграфіі землякоў-герояў, а таксама ўзнагароды мясцовых ветэранаў.




Апублікавана 07.05.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий