Май
12
Душа Беларусі ў сімвалах
Да Дня нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі 7 мая прайшла гадзіна цікавай інфармацыі “Душа Беларусі ў сімвалах”.
Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі, расказала пра важнае значэнне герба і сцяга ў жыцці кожнага народа. Узгадалі і пра дзяржаўны гімн, гісторыю яго стварэння і аўтараў. Мерапрыемства мела вялікае выхаваўчае значэнне.